«Казанова Федэрыка Феліні» () — кінафільм, зняты італьянскім рэжысёрам Федэрыка Феліні ў 1976 годзе. Прэмія «Оскар» за найлепшую працу мастака па касцюмах.
Сюжэт Апавяданне вядзецца ў форме ўспамінаў састарэлага Казановы пра дні маладосці. Гісторыя Джакама Казановы — гэта бясконцая чарада выпадковых сувязяў, бурных і дзіўных раманаў, спакушаных і пакінутых жанчын у розных гарадах Еўропы. Палавая сувязь з малакроўнай хворай нявінніцай вяртае яе да жыцця. У іншай сцэне Казанова разыгрывае сцэну спакушэння манашкі перад багатым вуаерыстам. Наступны эпізод — любоўны паядынак, дзе Казанава апярэджвае маладога суперніка па колькасці аргазмаў, выкліканых у жанчыны за адно любошча.
Усе гэтыя стракатыя мімалётныя ўспаміны выглядаюць як пошук нязбытнага жаночага ідэалу. І ў канцы апавядання Казанова — ці то ў мроях, ці то на яве — знаходзіць тое, што ён так доўга шукаў. Гэта бяздушная лялька, манекен, з якой Казанова кружыцца ў апошнім танцы.
У ролях Дональд Сазерленд — Казанова Ціна Амон — Генрыета Сіселі Браўн — мадам д’Урфэ Кармен Скарпіта — мадам Шарпільён Клара Альгранці — Марколіна Даніэла Гаці — Гізельда Адэль Анджэла Ладжодзічэ — Разальба, механічная лялька Джон Карлсен — лорд Талу Дэніэл Эмілфорк Берэнстайн — маркіз Дзю Буа Маргарэт Клеменці — сястра Маддалена Алімпія Карлізі — Ізабэла. Луіджы Зербінаці — Папа Рымскі Дадлі Сатан — Герцаг Вюртэмбергскі Сэндзі Ален — Ангеліна
Узнагароды і прэміі 1977: «Оскар» Пераможца ў намінацыі «Лепшая праца мастака па касцюмах» (Даніла Данаці) Намінацыя — «Лепшы сцэнарый на аснове літаратурнага твора» (Федэрыка Феліні, Бернардына Запоні) 1977 — прэмія «Давід дзі Данатэла» Пераможца ў намінацыі лепшая музыка да фільма (кампазітар Ніна Рота) 1978: BAFTA Пераможца — Лепшы дызайн касцюмаў (Даніла Донаці). Пераможца — Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка (Даніла Данаці, Федэрыка Феліні) Намінацыя — Найлепшая праца аператара (Джузэпэ Ратуна)
Катэгорыя:Фільмы Італіі 1976 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1976 года Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Італіі Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ніна Рота