Айна Мар’ята Гэнсэн (; 1925—2011) — нямецкая вучоная-ліхенолаг.

Біяграфія Айна Гэнсэн нарадзілася 12 красавіка 1925 года ў горадзе Эльберфельд (цяпер — частка Вуперталя) другім дзіцем у сям’і нямецкага Готфрыда Гэнсэна і яго жонкі, фінкі Тойні Сарастэ. Старэйшы брат Айна загінуў падчас Другой сусветнай вайны, малодшая сястра не дажыла да пяцігадовага ўзросту. Пачатковую адукацыю атрымлівала ў Берліне, у 1944 годзе паступіла ў Фрайбургскі ўніверсітэт. У 1946 годзе сям’я перасялілася з Берліна ў Марбург. У канцы 1945 года Гэнсэн працягнула навучанне ў Марбургскім універсітэце, ў 1953 годзе атрымала ступень доктара філасофіі. У дысертацыі яна разглядала фізіялогію зімоўкі раскі.

У 1954—1956 Айна Гэнсэн працавала ў Інстытуце бактэрыялогіі ў Берліне, займалася вывучэннем . Па запрашэнні фінскага брыёлага Хейкі Райвайнена ездзіла на экспедыцыю па Энантэкія, дзе зацікавілася лішайнікамі. Пасля Гэнсэн працавала ў Хельсінкскім універсітэце, Упсальскім універсітэце, Таронцкім універсітэце, Гарвардскім універсітэце і Універсітэце ў Боулдере. У 1959—1961 працавала ў лабараторыі Юхана Акселя Нанфельта.

У 1963 годзе Гэнсэн была прызначаная куратарам Марбургскага гербарыя. У 1965 годзе прайшла хабілітацыю, з 1970 па 1990 была прафесарам крыптагамічнай батанікі Марбургскага ўніверсітэта.

У 1992 годзе Айна Гэнсэн была сярод першых узнагароджаных медалём Ахарыуса.

Айна Мар’ята Гэнсэн памерла 29 жніўня 2011.

Гербарый Айна Гэнсэн, які змяшчаў каля 40 тысяч узораў, быў перададзены Фінскаму музею натуральнай гісторыі ў Хельсінкі. Бібліятэка вучонай была пакінута Зенкенбергскаму музею ў Франкфурце.

Некаторыя навуковыя публікацыі

Роды і віды, названыя ў гонар А. Гэнсэн

Літаратура

Катэгорыя:Мікрабіёлагі Германіі Катэгорыя:Ліхенолагі