Акруга Мотлі () — акруга ў штаце Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі. Афіцыйна ўтворана ў 1876 годзе, названа ў гонар Юніуса Мотлі — салдата Тэхаскай рэвалюцыі, які ўдзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці тэхаскай дэкларацыі аб незалежнасці і загінуў у бітве пры Сан-Хасінта. Адрозненні ў напісанні назвы акругі выкліканы недакладнасцямі, дапушчанымі ва ўстаноўчых дакументах пры іх складанні. Станам на 2000 год колькасць насельніцтва складала 1426 чалавек. Акруговы цэнтр — горад Матадор.

Акруга Мотлі ўваходзіць у лік 46 акруг Тэхаса з дзейным сухім законам або абмежаваннямі на продаж спіртных напояў.

Катэгорыя:Акругі Тэхаса