Дэвід Грэбер (, 12 лютага 1961, Нью-Ёрк — 2 верасня 2020) — амерыканскі антраполаг і грамадскі дзеяч, анархіст. Доктар філасофіі. Прафесар Лонданскай школы эканомікі (з 2013 года).

Найбольш вядомая праца Грэбера — «». Часам яму прыпісваюць аўтарства лозунга «Мы — 99 %» ().

Біяграфія Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Яго бацька, былы ўдзельнік , быў удзельнікам грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў.

Скончыў Перчэйз-каледж (бакалаўр). Ступені магістра і доктара філасофіі (пад кіраўніцтвам Маршала Салінса) атрымаў у Чыкагскім універсітэце, дзе стаў лаўрэатам праграмы Фулбрайта і даследаваў малагасійцаў на Мадагаскары.

У 1998—2007 гадах выкладчык антрапалогіі ў Ельскім універсітэце.

У 2007—2013 гадах выкладчык Лонданскага ўніверсітэта.

З 2013 года прафесар антрапалогіі Лонданскай школы эканомікі.

Бачны ўдзельнік руху «Захапі Уол-стрыт» (часта лічыцца яго ідэолагам і аўтарам лозунга «Мы — 99 %») і іншых палітычных акцый. Член прафсаюза «Індустрыяльныя рабочыя свету».

Яго кніга «» («Debt: the First 5000 Years», 2011) перакладзеная больш чым на дзесяць моў.

Асноўныя працы

Грэбер Д. Фрагменты анархистской антропологии = Fragments of an Anarchist Anthropology (2004). — Радикальная теория и практика, 2014 Гребер Д. Долг. Первые 5000 лет истории = Debt: The First 5000 Years (2011). — Ad Marginem, 2015 Гребер Д. Утопия правил. О технологиях, глупости и тайном обаянии бюрократии = The Utopia of Rules (2015). — Ad Marginem, 2016 Гребер Д. Бредовая работа. Трактат о распространении бессмысленного труда = Bullshit Jobs: A Theory (2018). — Ad Marginem, 2020

Спасылкі

Дэвид Грэбер на сайте Автономного действия Володин А. Долг моральный или финансовый? Егоров В. А. Дэвид Гребер «Бредовая работа»: распутывая запутки // Апология безвластия: Анархистская альтернатива решения социально-политических проблем. — СПб.: Издательство РХГА, 2022. С. 386—397. Наумова Е. Рецензия на книгу Дэвида Грэбера «Debt: The first 5000 Years» Кирилл Телин. Игра в бюрократию, или два Бэтмена в столе. Рецензия на книгу Гребера «Утопия правил» // Спільне. — 20.01.2017

Катэгорыя:Анархісты ЗША Катэгорыя:Антраполагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Антраполагі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты праграмы Фулбрайта