Станіслаў Сільвестр Барэя (; — ) — польскі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр кіно.
Біяграфія Станіслаў Барэя нарадзіўся ў 1929 годзе ў Варшаве. У 1949 годзе — выпускнік I ліцэя ім. Стэфана Жаромскага. У 1949—1954 вучыўся на рэжысёрскім факультэце Кінашколы ў Лодзі. Адразу здаць дыпломную працу не змог, не была залічана і знятая ў 1958 годзе стужка «Спальванне капялюша».
У 1955—1959 гадах — асістэнт рэжысёра, другі рэжысёр. Дэбютаваў самастойнай працай у 1960 годзе (фільм «Муж сваёй жонкі»). Яго і прадстаўляў пры атрыманні дыплома магістра мастацтваў 24 красавіка 1974 года.
Здымаў, пераважна, камедыі і тэлесерыялы. Неаднаразова выконваў эпізадычныя ролі ва ўласных фільмах.
Жонкай Станіслава Барэі была Ханна Каткоўска-Барэя, крытык-мастацтвазнавец. Ёй належыць аўтарства сюжэту фільма «Шукаемая, якая адшукваецца».
Памёр 14 чэрвеня 1987 года ад інфаркту ў Эсэне. Пахаваны ў Варшаве на Чарнякоўскіх могілках.