Aroideae — падсямейства раслін сямейства . Гэта самае вялікае падсямейства, яно налічвае 72 розныя роды.
Распаўсюджанне Прадстаўнікі падсямейства ў большай ступені распаўсюджаныя ў трапічных і субтрапічных абласцях абодвух паўшар’яў. Шмат іх і ва ўмераных абласцях, а некаторыя з іх заходзяць нават у субарктычныя раёны, аднак відавая і родавая разнастайнасць іх па-за тропікамі невялікая (менш за 10 % відаў).
Батанічнае апісанне Прадстаўнікі падсямейства — наземныя, балотныя або водныя травы з клубнямі або больш-менш падоўжанымі карэнішчамі. У трапічных краінах яны часта дасягаюць гіганцкіх памераў. Нямала сярод іх ліян і эпіфітаў.
Трыбы
Катэгорыя:Ароннікавыя