Сямён Юльевіч Сямко́ўскі, сапраўднае прозвішча Бранштэйн ( — Семковський Семен Юлійович (15.03.1882-18.03.1937) // НАН УкраіныTaras Zakydalsky Semkovsky, Semen // Canadian Institute of Ukrainian Studies. Encyclopedia of Ukraine, vol. 4 (1993)Па іншых звестках дата нараджэння 4 сакавіка) — украінскі савецкі вучоны, філосаф, палітычны дзеяч, сацыёлаг, акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1929). Стрыечны брат Льва Троцкага.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Магілёў. Член РСДРП з 1901 года, с 1903 года меншавік. Супрацоўнічаў у часопісах «Луч», «Наше слово» і інш. Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверстэта. У 1907—1917 гадах знаходзўся ў эміграцыі ў Вене. У гады Першай сусветнай вайны цэнтрыст, удзельнічаў у выданні сацыял-дэмакратычнай газеты «Голос» у ПарыжыБРОНШТЕЙН Семен Юльевич // Российская Еврейская Энциклопедиия . Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года меншавік-інтэрнацыяналіст, дэлегат Аб’яднанангага з’езда РСДРП у жніўні 1917 года, абраны ў Цэнтральны камітэт ад меншавікоў-інтэрнацыяналістаў. Да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ставіўся адмоўна. У 1918 годзе пераехаў на Украіну. У 1920 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці. Выкладаў у Кіеўскім (1918—1920) і Харкаўскім універсітэтах. З 1920 года прафесар у Харкаўскім інстытуце народнай гаспадаркі і Харкаўскім пеагагічным інстытуце. У 1922—1931 гадах загадчык кафедры Украінскага інстытута марксізму-ленінізму (Харкаў).
У сакавіку 1936 года С. Сямкоўскі быў арыштаваны па абвінавачванні ў стварэнні «контррэвалюцыйнай трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі» на Украіне і прысуджаны да вышэйшай меры, расстраляны 18 сакавіка 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы С. Ю. Сямкоўскага датычацца гістарычнага матэрыялізму, гісторыі філасофіі і філасофскіх пытанняў прыродазнаўства, тэорыі адноснасці.
Сярод твораЎ: Национальный вопрос в России — Пг.: Книга, 1918. — 22 с.; Людвиг Фейербах (1804—1872). Очерк материалистической философии, X., 1922; Марксизм как предмет преподавания, [2 изд.], X., 1923; Конспект лекций по историческому материализму, 3 изд., X., 1924; Этюды по философии марксизма, М., 1924; Теория относительности и материализм, X., 1924; Марксистская хрестоматия : Пособие для преподавателей и студентов : В 3 томах / Проф. С. Ю. Семковский. — 4-е изд. — Харьков: Гос. изд. Украины, 1924; Что такое марксизм, 5 изд., X., 1925; Диалектическій материализм и принцип относительности, М.-Л., 1926.
Зноскі
Літаратура
Семко́вский (Бронштейн), Семен Юльевич // Философская энциклопедия: [в 5 т.] — Т. 4. «Наука логики» — Сигети / гл. ред. Ф. В. Константинов. — М. : Советская энциклопедия, 1967. — С. 578. — 592 с, ил. — 66 000 экз.
Спасылкі Семковський Семен Юлійович (15.03.1882 — 18.03.1937) // НАН Украіны БРОНШТЕЙН Семен Юльевич // Российская Еврейская Энциклопедиия
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Украіны Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Палітыкі СССР Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР