«МЛ Вiцебск» — беларускі футбольны клуб з Віцебска. Гістарычна звязаны з рагачоўскім «Дняпром», з 2021 года выступае пад цяперашняй назвай, у 2023 годзе перабазаваўся ў Віцебск. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя У сярэдзіне 2010-х гадоў з рагачоўскім «Дняпром» стаў супрацоўнічаць Андрэй Іваненка, які заняў пасаду камерцыйнага дырэктара клуба. Яго намаганнямі былі зроблены значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна, які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе. Пазней ён супрацоўнічаў з «Крумкачамі» і «Маладзечнам», а ў 2020 годзе вярнуўся ў Рагачоў, калі мясцовая каманда зноў стала выступаць у Другой лізе.
У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». Узмацніўшы склад, рагачоўскі клуб у сезоне 2021 упэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф Другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсці ў Першую лігу.
У сезоне 2022 «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнерам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў маі ён пакінуў клуб, і яго месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клуб добра пачаў сезон, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Пунтус. Пад яго кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забяспечыла чацвёртае месца і стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.
Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ клубу было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым. Неўзабаве клуб пакінуў галоўны трэнер Юрый Пунтус, які ўзначаліў наваполацкі «Нафтан».
У студзені 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў клуба было вырашана, што «Макслайн» у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад. 2 сакавіка 2023 года клуб афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск. Каманда паспела добра ўзмацніцца перад пачаткам сезона. Галоўным трэнерам стаў Глеб Кулебін, аднак ужо ў маі 2023 года пасля шэрагу няўдач ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў узначаліў Юрый Пунтус. У ліпені 2023 года «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка. Клуб яшчэ спрабаваў змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебска», у выніку скончыў сезон на 5-м месцы з 17.
Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Трэнерскі штаб Віктар Пятрашка (нар. 1988) — галоўны трэнер Уладзімір Гольмак (нар. 1966) — трэнер Аляксандр Лукаш (нар. 1985) — трэнер брамнікаў
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 1 14 12 1 1 62–11 37 1/32 фіналу Другая — плэй-оф (Д3) 2 7 4 1 2 18–10 Выхад у Першую лігу 2022 Першая (Д2) 4 24 12 5 7 45–34 41 1/16 фіналу Пераходныя матчы 2 1 0 1 5–4 Выхад у Вышэйшую лігу 2023 Першая (Д2) 5 32 19 4 9 84–52 61 1/16 фіналу Нядопуск і заставанне ў Першай лізе
Галоўныя трэнеры
Юрый Мельнікаў (2020 — снежань 2021) Піліп Палякоў (снежань 2021 — май 2022) Леанід Лагун (май — ліпень 2022) Юрый Пунтус (ліпень — снежань 2022) Глеб Кулебін (сакавік — май 2023) Андрэй Іваненка ( у маі 2023) Юрый Пунтус (май 2023 — чэрвень 2024) Сяргей Кабельскі ( у чэрвені — ліпені 2024) Віктар Пятрашка (з ліпеня 2024)
Крыніцы
Макслайн Катэгорыя:Спорт у Рагачове Катэгорыя:Спорт у Віцебску