Курт Роланд Хамрын ; , , Швецыя — , , Італія) — шведскі футбаліст, нападаючы. Амаль уся яго футбольная кар’ера прайшла ў Італіі ў клубах Серыі А, дзе ён стаў сапраўднай легендай. Вылучаўся цудоўнай тэхнікай, пастаўленым ударам, шырокім бачаннем поля і высокім камандным духам, дзякуючы гэтым якасцям хутка адаптаваўся ў калектыве. Уваходзіць у дзясятку лепшых бамбардзіраў Серыі А ў гісторыі. Віцэ-чэмпіён свету 1958 года ў складзе зборнай Швецыі. Крыніцы
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Курт Хамрын · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.