Агнеш Келеці (, народжаная Клайн; ) — венгерская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка (1952, 1956), чэмпіёнка свету (1954, брусы), чэмпіёнка Венгрыі (1947—1954) па спартыўнай гімнастыцы. Найстарэйшая алімпійская чэмпіёнка сярод усіх памерлых спартсменаў.
Біяграфія
Па нацыянальнасці яўрэйка. Пачала займацца гімнастыкай у 4 гады, а ў 16 гадоў заваявала свой першы нацыянальны тытул.
З-за пачатку Другой сусветнай вайны летнія Алімпійскія Гульні 1940 года былі адмененыя і Келеці часова спыніла трэніроўкі. Яна перажыла Халакост, выдаючы сябе за хрысціянкуJewish Women’s Archive. Agnes Keleti і, хаваючыся ў вёсцы пад падробленымі дакументамі, у 1944 годзе выйшла замуж за гімнаста (пазней выступала пад гэтым прозвішчам — ); у 1950 годзе яны развяліся. Яе бацька загінуў у Асвенціме, маці і сястра хаваліся і былі выратаваны Раулем Валенбергам.
Пасля вайны Келеці праходзіла кваліфікацыю для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 1948 (прапусціла з-за траўмы), 1952 і 1956 гадоў.
Пасля XVI Алімпійскіх гульняў у Мельбурне (лістапад — снежань 1956 года) Келеці, скарыстаўшыся магчымасцю, атрымала у сувязі з увядзеннем у Венгрыю войскаў Савецкага Саюза і вырашыла застацца жыць у Аўстраліі разам з іншымі 44 венгерскімі атлетамі, якія вырашылі не вяртацца ў Венгрыю пасля Венгерскага паўстання 1956 года.
У 1957 годзе рэпатрыявалася ў Ізраіль, куды з Венгрыі таксама пераехалі яе маці і сястра. У гэтым жа годзе ў складзе ізраільскай каманды прыняла ўдзел у . У Ізраілі працавала інструктарам па фізічным выхаванні ў Тэль-Авіўскім універсітэце, потым на працягу 34 гадоў — у Інстытуце імя Вінгейта ў Нетаніі разам з аднагодкай і абсалютнай алімпійскай чэмпіёнкай . У 1959 годзе выйшла замуж за настаўніка фізкультуры Роберта Біра, які таксама іміграваў з Венгрыі; у гэтым шлюбе нарадзілася двое дзяцей.
У 2002 годзе імя Агнеш Келеці было ўключана ў «Сусветную Залу славы гімнастыкі» (Аклахома-Сіці, ЗША)[ International Gymnastics Hall of Fame].
У 2015 годзе вярнулася ў родны Будапешт пасля 58 гадоў жыцця ў Ізраілі.
14 лютага 2017 года Агнеш Келеці прысуджана Дзяржаўная прэмія Ізраіля ў галіне фізічнай культуры і спорту.
З красавіка 2019 года пасля смерці фінкі Келеці з’яўляецца найстарэйшай сярод жывых алімпійскай чэмпіёнкай і алімпійскім прызёрам (сярод мужчын і жанчын). Найстарэйшая ў гісторыі спартсменка, якая выйграла больш за адзін медаль на Алімпійскіх гульнях.
8 ліпеня 2022 года ўстанавіла рэкорд па працягласці жыцця для жанчын, якія выйгралі алімпійскае золата — 101 год і 180 дзён.
17 сакавіка 2023 года стала найстарэйшай у гісторыі жанчынай-прызёрам Алімпійскіх гульняў — 102 гады і 67 дзён.
8 верасня 2023 года стала найстарэйшай алімпійскай чэмпіёнкай у гісторыі, апярэдзіўшы па ўзросце — 102 гады і 242 дні.
Памерла 2 студзеня 2025 годаСтарейшая олимпийская чемпионка Агнеш Келети умерла в возрасте 103 лет.
Спасылкі Агнеш Келети на сайте Международной федерации гимнастики Пережившая Холокост: Старейшая олимпийская чемпионка отмечает 99-летие
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Будапешта Катэгорыя:Выжылі ў Халакосце Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Спартсмены Венгрыі