Сцябловы даўганосік (Apion seniculus) — жук з сямейства .

Апісанне Жук даўжынёй 2-3,5 мм. Цела чорнае, з алавяна-сіняватым бляскам. Галаватрубка тонкая і доўгая. Надкрыллі падоўжна-авальныя, эліптычныя.

Жукі харчуюцца тканкамі лісця канюшыны, а лічынкі развіваюцца ўнутры сцеблаў, часам паглыбляюцца праз каранёвую шыйку у корань. Таксама кармавымі раслінамі для гэтага віду з’яўляюцца люцэрна, радзей эспарцэт.

Больш за ўсё пакутуюць пасевы другога і трэцяга гадоў. Пашкоджаныя расліны дрэнна перазімоўваюць і адрастаюць.

Крыніцы

Спасылкі

Артыкул на сайце Аграрний сектор України.

Катэгорыя:Жукі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1808 годзе