Украінскі Дом (УД) () - некамерцыйная ўстанова створаная грамадзянамі Беларусі, выхадцамі з Украіны для падтрымкі грамадскіх, культурных і эканамічных ініцыятываў украінцаў, а таксама для спрыяння і ўзмацнення адносін паміж Беларуссю і Украінай. Украінскі Дом у Беларусі 7 чэрвеня 2014 года аб'явіў пра самароспуск.Увага! Важлива заява

Пра Украінскі Дом Перадумовы

Нягледзячы на цесныя гістарычныя, сацыяльныя, эканамічныя і міжрэгіянальныя сувязі паміж Беларуссю і Украінай, а таксама геаграфічнае становішча Брэсцкай вобласці, у палескім рэгіёне адсутнае грамадска-культурнае жыццё ўкраінцаў-грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама не зусім развіты ўзаемаадносіны з Украінай (у бізнесе, эканоміцы, культуры, спорце ды іншых) . Адсутнічаюць ўкраінскія СМІ, тэле-радыё, школы, бізнес-цэнтры, сумесныя гандлёвыя прадпрыемствы, заводы і гэтак далей. Нягледзячы на гэта, склалася спрыяльная атмасфера для выхаду з гэтага становішча. Стварэнне Украінскага Дому наглядны прыклад. Спецыялісты Украінскага Дому вядуць распрацоўку праектаў для эканамічнага і культурнага сектара. Дзейнасць Украінскага Дому накіравана на аказанне эканамічнай і гуманітарнай падтрымкі нацыянальнай групы, лабіраванне яе нацыянальных інтарэсаў пры ўмове дастатковых для гэтага эканамічных і палітычных магчымасцяў Украінскага Дома.

Мэта Развіццё дзелавой актыўнасці, без бар'ераў і перашкодаў, для рэалізацыі праектаў, накіраваных на карысць Украіны і Беларусі.

Задачы і прынцыпы дзейнасці

- Садзейнічанне міжкультурнаму дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай; - садзейнічанне ў захаванні і папулярызацыі ўкраінскай культуры, стварэнне ўмоў для развіцця сумесных беларуска-ўкраінскіх бізнес ініцыятыў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь; - садзейнічанне ў прыцягненні інвестыцый у Рэспубліку Беларусь і Украіну; - садзейнічанне трансгранічнаму супрацоўніцтву праз мадэль еўрарэгіёнаў; - актыўнае лабіраванне ідэй украінскага таварыства, праз стварэнне паўнавартаснай інфраструктуры.

Партнёры

Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў» (Украіна). Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя «Нацыянальны Альянс» (Украіна). Палітычная партыя «За Украіну» (Украіна) Пра Украінскі Дом .

Статут

Вытрымка з статута УД.

(...)Мэтай Установы з'яўляецца стварэнне ўмоў міжкультурнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Украіна шляхам ажыццяўлення эканамічна-інтэграцыйных функцый некамерцыйнага характару, садзейнічанне міжкультурнаму дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Украіна, садзейнічанне ў прыцягненні інвестыцый на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і Рэспубліку Украіна, удзел, рэалізацыя і распрацоўка ва ўстаноўленым парадку культурных і эканамічных міждзяржаўных і рэгіянальных праграм, а таксама садзейнічанне эканамічнаму і сацыяльна-культурнаму развіццю грамадзян Рэспублікі Беларусь.(...)

Кіраўніцтва

Лявон Вабішчэнка

Гл. таксама

Украінцы

У сеціве Інтэрнэт-старонка Украінскага Дому Украінскі Дом на Радыё Рацыя Украінскі Дом на Радыё Свабода Зварот Украінскага Дому на TUT.BY Украінскі Дом у блогу Голос - старонка ўкраінцаў Брэстчыны Рідна - старонка дыяспары ўкраінцаў Брэстчыны Украинский Дом в Беларуси "Украінскі Дом": вынік гісторыі В Бресте появился Украинский Дом

Катэгорыя:Арганізацыі ўкраінцаў Беларусі