Аляксандр Гейштар (; 17 ліпеня 1916, Масква — 9 лютага 1999, Варшава) — польскі гісторык, медыевіст, прэзідэнт Польскай акадэміі навук.

Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і гербу «Гейштар». Бацька -- Аляксандр Гейштар, меў маёнтак у Ізбішчы. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Маскву, з 1921 года жыла ў Варшаве.

Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1937). Браў удзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года як падхарунжы запасу. Падчас нацысцкай акупацыі Польшчы працаваў у Бюро інфармацыі і прапаганды галоўнага камандавання Арміі Краёвай, дзе быў адным з кіраўнікоў аддзела інфармацыі. Удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні 1944 года. Адначасова з падпольнай дзейнасцю выкладаў у Тайным універсітэце, у 1942 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

З ліпеня 1945 года — ад’юнкт Дзяржаўнага інстытута гісторыі мастацтваў і інвентарызацыі помнікаў. З верасня 1945 года — ад’юнкт, з 1949 года — экстраардынарны прафесар сярэднявечнай гісторыі Польшчы і дапаможных гістарычных дысцыплін Варшаўскага ўніверсітэта. Да 1975 года быў дырэктарам Інстытута гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта. З 1960 года — ардынарны прафесар. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэце да канца жыцця.

У 1964 годзе Гейштар падпісаў ліст 34-х інтэлектуалаў да старшыні Савета міністраў Юзафа Цыранкевіча з заклікам да змены польскай культурнай палітыкі ў адпаведнасці з правамі, замацаванымі ў Канстытуцыі. Пасля ганенняў на «падпісантаў» з боку ўладаў ён падпісаў ліст у The Times, што ў Польшчы няма палітычных рэпрэсій і змешчана крытыка Радыё «Свабодная Еўропа» (але не было адмаўлення зместу папярэдняга ліста). У 2-й палове 1970-х гадоў удзельнічаў у дзейнасці арганізацыі апазіцыйнай інтэлектуальнай эліты Польскае незалежнае пагадненне .

Калі ў студзені 1971 года было прынята рашэнне пра аднаўленне Каралеўскага замка ў Варшаве, Гейштар стаў членам Грамадзянскага камітэта рэканструкцыі. З 1971 года — акадэмік Польскай акадэміі навук. З 1975 года — намеснік старшыні камітэта па рэканструкцыі Каралеўскага замка, быў першым дырэктарам музея Каралеўскага замка (да 1991 года). Займаўся навуковымі праблемамі гісторыі замка, першыя яго публікацыі на гэтую тэму былі ў 1950-х гадах.

З 12 снежня 1980 да 1984 і ў 1990—1992 гадах — прэзідэнт Польскай акадэміі навук. З 1986 года член Кансультатыўнай рады пры старшыні Дзяржаўнага савета Войцеху Ярузэльскім. У 1989 годзе — удзельнік Круглага стала («пляцоўкі» для дыялогу ўлады і апазіцыі), афіцыйна ў складзе ўрадавай дэлегацыі, але адначасова меў і давер прадстаўнікоў «Салідарнасці».

У 1986—1992 гадах — старшыня Варшаўскага навуковага таварыства. У 1984 годзе быў членам Грамадзянскага камітэта святкавання 40-годдзя Варшаўскага паўстання. У 1994 годзе быў адным з заснавальнікаў Пултускай акадэміі гуманітарных навук, якая ў 2002 годзе была названа яго імем.

Памёр 9 лютага 1999 года.

Працы Аўтар больш за 500 публікацый, у тым ліку:

Historia Polski (у суаўтарстве; 1947) Ze studiów nad genezą wypraw krzyżowych (1948) Zarys nauk pomocniczych historii (1948), кніга, якой карысталіся некалькі пакаленняў студэнтаў. Zarys dziejów pisma łacińskiego (1972) Zamek Królewski w Warszawie (1973) Mitologia Słowian (1982) Dzieje Mazowsza do 1526 roku (у суаўтарстве з прафесарам Хенрыкам Самсановічам) La Pologne et l’Europe au Moyen Age. Warszawa, P.W.N. Conférence au Centre Scientifique à¨Paris de l’Académie Polonaise des Sciences le 10 décembre 1962. Società e cultura nell’alto Medioevo Polacco. Ossolineum 1965. Conférence à l’Académie Polonaise des Sciences à Rome le 5 novembre 1963.

Узнагароды і прызнанне

Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы (1993) Ордэн Белага Арла (1994) Дзяржаўная прэмія I ступені (1986) Ганаровы грамадзянін Варшавы (1992) і Пултуска. член многіх акадэмій навук і навуковых таварыстваў розных краін свету Ганаровы доктар Сарбоны і Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, універсітэта Адама Міцкевіча і Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 136. Гейштар Аляксандр //  — С. 343—344. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 2. — С. 503.

Спасылкі

Асноўныя працы

Катэгорыя:Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Даследчыкі славянскага паганства Катэгорыя:Члены Польскага гістарычнага таварыства Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Камандоры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Катэгорыя:Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ Катэгорыя:Узнагароджаныя сярэбраным крыжам Заслугі з мячамі Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча) Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Правадзейныя члены Польскай Акадэміі навук Катэгорыя:Медыевісты Польшчы