Ягор Ягоравіч Сянько́ ( — ) — беларускі вучоны-фізік і педагог, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1990).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Міхалова Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. У 1958 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Фізіка і асновы вытворчасці», у 1967 годзе аспірантуру Кіраўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1971 года Я. Я. Сянько працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова на пасадзе прафесара кафедры агульнай фізікі фізіка-матэматычнага факультэта. У 1977—1987 гадах загадчык кафедры, з 2003 года прафесар кафедры фізікі і тэхнічных дысцыплін, у 1972—1992 гадах — дэкан факультэта.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па праблемах радыеактыўнасці глебы і прыземныага слоя атмасферы, методыцы выкладання фізікі і радыяцыйнай бяспекі ў вышэйшых навучальных установах.

Сярод апублікаванага: Суточные изменения эксхаляции Rn и концентрации его в атмосфере // Известия АН СССР. Физика атмосферы и океана. 1968. Т. 4. № 5; Исследования по диффузии радона, торона и продуктов их распада в почвенном и атмосферном воздухе : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.051 / Сенько Егор Егорович. — Вильнюс, 1968; Практические занятия по курсу общей физики : [Учеб. пособие для физ.-мат. фак. пед. ин-тов] / Е. Е. Сенько, В. И. Веракса, Г. А. Ефимчик. — Мн.: Вышэйшэйшая школа, 1984. — 112 с.; 20 см; Основы физики для студентов вузов: учебно-методическое пособие для студентов нефизических специальностей / В. М. Кротов, Е. Е. Сенько. — Могилёв, 2008.

Узнагароды і званні Медаль «Ветэран працы» Знак «Выдатнік народнай асветы БССР» (1977), Знак «Выдатнік асветы СССР» (1986), Знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1973 года» і іншыя ўзнагароды Знак «Ударнік дзявятай пяцігодкі» (1975)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Гісторыя факультэта Александр Радьков Мой физмат (отрывки из книги) // Настаўніцкая газета, № 55, 23 мая 2020 года. Сянько, Ягор Ягоравіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук; фізіка; 1934—2012) // Вучоныя Беларусі

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Геафізікі Катэгорыя:Выдатнікі народнай асветы БССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў