«Майстар і Маргарыта» (раней «Воланд») — расійскі фэнтэзійны драматычны фільм рэжысёра Міхаіла Локшына паводле аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава. Галоўныя ролі выконваюць Аўгуст Дыль, Яўген Цыганоў, Юлія Снігір, Клас Банг, Юрый Калакольнікаў, Аляксей Розін і Паліна Аўг. Вытворчасцю карціны займаліся кампаніі «Марс Медыя Энтэртэйнмент», «Амедыя» і «Профіт» пры ўдзеле Фонду кіно.

Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 2024 года.

Сюжэт Дзеянне фільма адбываюцца ў футурыстычнай Маскве 1930-х гадоў. Вядомы пісьменнік на ўзлёце кар’еры трапляе ў цэнтр літаратурнага скандалу. Спектакль паводле яго п’есы пра Понція Пілата здымаюць з рэпертуару маскоўскага тэатра за крытыку ўлады і прапаганду рэлігійных вучэнняў. Твор забараняюць на паседжанні Саюза пісьменнікаў, калегі дэманстратыўна пазбягаюць сустрэчы з аўтарам, і ў лічаныя дні ён становіцца ізгоем. Знаходзячыся ў роспачы, пісьменнік выпадкова сустракае замужнюю жанчыну Маргарыту, якая становіцца яго каханкай і музай, самога пісьменніка яна называе Майстрам. Натхнёны яе каханнем і падтрымкай, пісьменнік бярэцца за новы раман пра сябе і навакольных. У гэтым рамане персанажы – гэта людзі з асяроддзя Майстра, а Маскву наведвае Сатана, замаскіраваны пад замежнага кансультанта Воланда. Разам са сваімі падручнымі Князь цемры ўносіць хаос у жыццё гораду. І неўзабаве ўжо выдумка і рэальнасць пачынаюць сплятаюцца ў адно.

У ролях Аўгуст Дыль — Воланд Яўген Цыганоў — Майстар Юлія Снігір — Маргарыта Клас Банг — Понцій Пілат Юрый Калакольнікаў — Кароўеў Аляксей Гуськоў — барон Майгель Аляксей Розін — Азазела Аляксандр Яцэнка — Алаізій Магарыч Яўген Князеў — Міхаіл Берліёз Даніл Сцяклоў — Іван Бяздомны Паліна Аўг — Гела / Гала Леанід Ярмольнік — доктар Стравінскі Дзмітрый Лысенкаў — крытык Латунскі Ігар Вернік — Жорж Бенгальскі Яна Секстэ — Праскоўя Фёдараўна Юрый Барысаў — кот Бегімон (агучка) мэйн-кун Кеша — кот Бегімот

Узнагароды Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)Вынік27.01.2025Найлепшы фільм«Майстар і Маргарыта»Найлепшая рэжысёрская працаМіхаіл ЛокшынНайлепшая мужчынская роляЯўген ЦыганоўНайлепшая жаночая роляЮлія СнігірНайлепшая мужчынская роля другога планаАляксей ГуськоўНайлепшая мужчынская роля другога планаАўгуст ДыльНайлепшая мужчынская роля другога планаАляксей РозінНайлепшая жаночая роля другога планаПаліна АўгНайлепшы сцэнарыйРаман Кантар, Міхаіл ЛокшынНайлепшая аператарская працаМаксім ЖукаўНайлепшая праца мастакаДзяніс ЛішчэнкаНайлепшы гукАляксей СамадзелкаНайлепшая арыгінальная музыка да фільмаГанна ДрубічПрэмія «Падзея года»Вытворчасць і пракат фільма «Майстар і Маргарыта»Ніка«Майстар і Маргарыта»Яўген ЦыганоўЮлія СнігірМаксім ЖукаўАляксей СамадзелкаДзяніс ЛішчэнкаГаліна Саладоўнікава, Ульяна Палянская

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі