Міхаіл Васілевіч Сярбу́лаў (2-я палова XIX — пачатак XX стагоддзя) — рускі скрыпач, кампазітар, дырыжор і педагог.

Нарадзіўся ў Кіеве. Вучыўся ў Кіеўскім Імператарскім ўніверсітэце святога Уладзіміра і Кіеўскім музычным вучылішчы. Вышэйшую музычную адукацыю атрымаў у Францыі, у Льежскай кансерваторыі па спецыяльнасцях: скрыпка (клас прафесара С. Томсана) і кампазіцыя (клас Ж. Дзюпона)Арутюнов В. Д. Формирование системы профессиональной подготовки оркестрового дирижера на Кубани: диссертация кандидата искусствоведения: 17.00.02. . Кансерваторыю скончыў у 1890 годзе. У 1882—1885 гадах выступаў у складзе квартэта Кіеўскага аддзялення Рускага музычнага таварыства. Як скрыпач-віртуоз выступаў з канцэртамі ў Еўропе, працаваў дырыжорам сімфанічных аркестраў у Берліне і Лейпцыгу. У 1890—1894 гадах выступаў з канцэртамі ў Мінску. З сярэдзіны 1890-х гадоў выкладаў у Пражскай кансерваторыі (прафесар), музычным інстытуце ў Петраградзе, працаваў у Тбілісі і Кішынёве. У 1918 годзе па сямейных абставінах пераехаў у Екацярынадар.

М. В. Сярбулаў аўтар інструментальных кампазіцый для трыа і квартэтаў, мініяцюр для скрыпкі і фартэпіяна.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Арутюнов В. Д. Формирование системы профессиональной подготовки оркестрового дирижера на Кубани: диссертация кандидата искусствоведения : 17.00.02 / Арутюнов Владимир Даниилович; (Место защиты: ФГБОУ ВО Ростовская государственная консерватория им. С. В. Рахманинова), 2017. — 206 с. Кристина Сатюкова Из истории создания Кубанской консерватории: 1918—1922 годы Ольга Друг, Дмитро Малаков Особняки Києва(архіўная копія)

Катэгорыя:Скрыпачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Скрыпачы XIX стагоддзя Катэгорыя:Скрыпачы XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Расійскай імперыі Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры Расійскай імперыі Катэгорыя:Дырыжоры XIX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Бельгіі