Янка (Іван Іванавіч) Гарох (1908, в. Слабада, цяпер Стаўбцоўскі раён — пасля верасня 1932) — заходнебеларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1908 годзе ў вёсцы Слабада, цяпер Стаўбцоўскі раён.
Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1929 г. удзельнічаў у вучнёўскіх хваляванняў. Быў на камсамольскай працы, за што быў выключаны з гімназіі і займаўся на прыватных курсах. Паводле некаторых звестак, у 1930 г. быў асуджаны Віленскім акруговым судом на 2 гады турмы. У 1932 г. разам з М. Танкам выдаваў у Вільні палітычны і літаратурны часопіс «Пралом», у адным з нумароў якога апублікаваў свой верш, займаўся афармленнем вокладкі. Іншыя вершы, паводле сведчанняў М. Танка, засталіся ў рукапісах, якія не захаваліся.
У верасні 1932 г. нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу ў бок БССР. Быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Далейшы лёс невядомы, акрамя таго, што лісты ад Я. Гароха прыходзілі каханай дзяўчыне яшчэ напярэдадні Другой сусветнай вайны.
Дата смерці і месца пахавання невядомае.
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі