Глома (нарв.: Glomma, Glåma) — рака ва ўсходняй Нарвегіі. Самая доўгая рака ў Нарвегіі (604 км). Басейн Гломы займае каля 13 % усёй паверхні краіны. Плошча басейна 42441 км² (з іх 422 км² на тэрыторыі Швецыі). Нарвежскае картаграфічнае ведамства (Statens kartverk) прызнае афіцыйнымі абедзве дыялектныя назвы ракі — Glåma з доўгім галосным (у вярхоўях ракі, у фюльке Сёр-Трондэлаг і Хедмарк) і Glomma з кароткім (у нізавых — фюльке Акерсхус і Эстфол).

Населеныя пункты Горад Сарпсборг Горад Рорус

Катэгорыя:Рэкі Нарвегіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Паўночнае мора