Торфабрыкетны завод «Сярге́евіцкае» — торфаперапрацоўчае прадпрыемства (філіял УП «Мігаз») у гарадскім пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
Гісторыя Рашэнне аб стварэнні прадпрыемства «Сяргеевіцкае» было прынята ў канцы 1963 года. Будаўніцтва першай чаргі пачыналася ў 1965 годзеМеждународный промышленный журнал «Знак качества». Завод пабудаваны ў 1966—1968 гадах. У 1966 годзе пачалося будаўніцтва пасёлка і падрыхтоўка тарфяных пакладаў да здабычы, будаўніцтва брыкетнага завода, станцыі перагрузкі торфу пад Рудзенскам, пад’язных чыгуначных пуцей, жылых дамоў і аб’ектаў сацкультбыту. Сыравіннай базай прадпрыемства сталі тарфяныя масівы Арэхаўскі Мох, Рады-Галышаўка, Гала-Кавалеўскае, а здабыты торф паступаў як паліва на Жодзінскую і Светлагорскую цеплавыя электрастанцыі. У 1968 годзе пачалася вытворчасць паліўных брыкетаў. У 1979—1981 гадах праведзена рэканструкцыя брыкетнага цэха. У 1985 годзе торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае» перайменавана ў Вытворчае торфабрыкетнае аб’яднанне «Сяргеевіцкае». У 1986 годзе ў склад прадпрыемства ўвайшоў участак «16-ці чырвоных партызан». У 2015 годзе прадпрыемства рэарганізавана праз далучэнне да вытворчага Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «МІНГАЗ». Станам на 1 студзеня 2022 года за філіялам «Торфабрыкетны завод „Сяргеевіцкае“» лічацца 888 гектараў зямель, з якіх 371,7 гектараў дзейных плошчаў для здабычы торфу і 154,8 гектараў рэзервовых плошчаў у стадыі будаўніцтва.
Напрамкі дзейнасці Вытворчасць і пастаўка паліўных брыкетаў БТ-1 і БТ-2 Вытворчасць торфу для кампостаў Вытворчасць цеплавой энергіі Аказанне паслуг па пагрузцы і дастаўцы сваёй прадукцыі аўтамабільным транспартам
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Филиал "Торфобрикетный завод «Сергеевичское» // Сайт УП «МІНГАЗ» Александр Барановский Репортаж из Правдинского — поселка белорусских торфяников // EnergoBelarus.by Филиал МТБЗ «Сергеевичское» УП «МИНГАЗ»: энергоэффективное, конкурентноспосбное, высокотехнологичное предприятие // Международный промышленный журнал «Знак качества» Андрей Мазанник О реальном положении дел на ТБЗ «Сергеевичское» // Масава-палітычная газета «Пухавіцкія навіны»
Катэгорыя:Прадпрыемствы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі