Адамсаўскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Аламоса ў штаце Каларада, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1921 годзе як педагагічны каледж. Білі Адамс, дэпутат заканадазчага сходу штата Каларада, які пазней стане губернатарам штата на тры тэрміны, працаваў на працягу трох дзесяцігоддзяў, перш чым атрымаць дазвол заснаваць дзяржаўную настаўніцкую школу ў 1921 годзе, каб забяспечыць магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі для настаўнікаў з аддаленых і сельскіх раёнаў Каларада. Вучэльня прыняла назву "Адамсаўскі дзяржаўны каледж" у 1946 годзе, што адпавядала пашырэнню праграм на бакалаўрыят і магістратуру. У 2012 годзе ўстанова зноў змяніла назву на сучасную.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каларада
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каларада