Нью-Мексіканскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Альбукерке ў штаце Нью-Мексіка, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1889 годзе заканадаўчым сходам тэрыторыі Нью-Мексіка, гэта другі па велічыні ўніверсітэт штата, адзін з двух флагманскіх універсітэтаў штата і самы вялікі па колькасці абітурыентаў. Універсітэт складаецца з 12 каледжаў і школ, у тым ліку медыцынскай школы і адзінай юрыдычнай школы ў штаце. Вучэльня прапануе 215 спецыяльнасцей і праграм навучання, у тым ліку 94 спецыяльнасці бакалаўрыяту, 71 спецыяльнасць магістратуры і 37 праграм аспірантуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па звестках Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, у 2021 годзе ўніверсітэт выдаткаваў больш за 243 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі, заняўшы 103-е месца ў рэйтынгу ВНУ ЗША. Універсітэт мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы, прычым амаль палова студэнтаў з’яўляюцца іспанамоўнымі.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж адукацыі Каледж прыгожых мастацтваў Каледж медсястрынства Каледж фармацыі Каледж грамадскага здароўя Школа менеджменту Школа архітэктуры і планавання Школа інжынерыі Школа права Школа медыцыны Школа дзяржаўнага кіравання Універсітэцкі каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Нью-Мексіка

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Нью-Мексіка