Аперацыя «Гамбург» () — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць мясцовага насельніцтва і савецкіх партызанскіх атрадаў у трохкутніку Ліда—Баранавічы—Ваўкавыск. Адбылася 7—17 снежня 1942 года.

Мэта аперацыі — наступленнем прыціснуць савецкіх партызан і мясцовых жыхароў, што адыходзілі з імі, да загараджальнай лініі каля сутокаў рэк Шчара і Нёман, і знішчыць.

Праводзілася сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, 5 паліцэйскімі і ахоўнымі батальёнамі, 2 батальёнамі вермахта, больш за 15 спецыяльнымі камандамі паліцыі бяспекі і СД, артылерыйскімі ротамі і дывізіёнамі. Адказным за аперацыю быў брыгадэнфюрэр СС Курт фон Готберг.

Нямецкім карнікам процістаялі 4 партызанскія атрады (каля 800 чалавек) і Ленінская партызанская брыгада, якая прыняла асноўны ўдар праціўніка. Пасля жорсткіх баёў у ноч на 17 снежня партызаны, унікшуўшы акружэння, выйшлі ў раней намечаныя раёны.

У выніку аперацыі было загубена 6172 чалавек, з іх 4498 чалавек мірнага насельніцтва. Пасля перагрупоўкі сваіх сіл нямецкія карныя падраздзяленні працягвалі аперацыю пад кодавай назвай «Альтона».

Літаратура

Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Гісторыя Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Лідскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Мастоўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Навагрудскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Слонімскага раёна Катэгорыя:Снежань 1942 года Катэгорыя:Канфлікты 1942 года Катэгорыя:1942 год у Беларусі