Сент-Джордж () — горад, цэнтр акругі Вашынгтон у штаце Юта, ЗША. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы штата на мяжы з Арызонай. Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт. Горад размешчаны ў самай паўночна-ўсходняй частцы пустыні Махавэ, непасрэдна на поўдзень ад гор Пайн-Уэлі, якія адзначаюць паўднёвую мяжу Вялікага Басейна. Горад ляжыць крыху на паўночны захад ад плато Каларада за 190 км на паўночны ўсход ад Лас-Вегаса і за 480 км на паўднёвы захад ад Солт-Лэйк-Сіці.

Катэгорыя:Гарады Юты Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1861 годзе