Ян Асман (, , — ) — нямецкі егіптолаг, гісторык рэлігіі і культуры.
Біяграфія Вучыўся ў Любеку і Гейдэльбергу, навучаўся егіпталогіі і класічнай археалогіі ў Мюнхене, Гейдэльбергу, Парыжы і Гётынгене. З 1967 года вёў археалагічныя раскопкі ва Уасеце. Прафесар егіпталогіі ў Гейдэльбергу (1976). Запрошаны прафесар у Парыжы, Іерусаліме, Еле, Х’юстане, Чыкага.
У цэнтры інтарэсаў Асмана — праблематыка рэлігіі і калектыўнай памяці ў старажытных і новых грамадствах. Разам з жонкай, гісторыкам культуры Алейдай Асман публікаваў і каментаваў працы Якаба Таўбеса. Адзначаў значны ўплыў егіпецкай рэлігіі на монатэістычны іудаізм.
Ганаровы доктар тэалогіі ў Мюнстэры (1998), ганаровы доктар Ельскага (2004) і Іерусалімскага (2005) універсітэтаў.