«Летапіс друку Беларусі» — серыя дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў. Заснавана ў 1924 годзе, выходзіць на беларускай мове. Уключае выданні, якія змяшчаюць інфармацыю аб розных відах дакументаў, што выходзяць на тэрыторыі Беларусі і паступаюць у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў якасці абавязковага бясплатнага экзэмпляра.

«Летапіс друку Беларусі» ўключае наступныя дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі: Кніжны летапіс. Выходзіць з 1924 года на беларускай мове. Летапіс газетных артыкулаў. Выходзіць з 1937 года на беларускай мове. Летапіс часопісных артыкулаў. Выходзіць з 1934 года. Летапіс аўтарэфератаў дысертацый. Выходзіць з 1999 года. Летапіс перыядычных выданняў Беларусі. Выходзіць з 1925 года.

Катэгорыя:Бібліяграфічныя даведнікі і базы даных Катэгорыя:1924 год у Беларусі Катэгорыя:Выдавецкая справа ў Беларусі