Гронкахвост звычайны (Polyxenus lagurus) — від мнаганожак класа двухпарнаногіх.

Апісанне Цела даўжынёй 2-3 мм, жаўтаватае, укрытае мяккай кутыкулай з шыпападобнымі карычневымі шчацінкамі. На канцы цела кутасік — гроначка з доўгіх валаскоў. На галаве пара вусікаў, дзве пары сківіц, простыя вочкі. Тры першыя сегменты тулава маюць па адной, астатнія (за выключэннем трох апошніх) па дзве пары ножак.

Пашырэнне Пашыраны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Жывуць пад камянямі, карой, у гнілой драўніне, лясным подсціле, трапляюцца ў гнёздах рыжых лясных мурашак.

Асаблівасці біялогіі Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі.

Раздзельнаполыя. Размнажэнне вонкава-ўнутраным апладненнем або шляхам партэнагенезу. Самкі адкладваюць яйцы ў поры глебы, якія высцілаюць шчацінкамі з хваста.

Літаратура

Катэгорыя:Двухпарнаногія Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе