«Партызанская дубінка» — сатырычны лісток, выданне ЦК КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну. Выходзіла з 22 сакавіка 1942 года да сакавіка 1943 года на беларускай і рускай мовах у прыфрантавой паласе (апошнія нумары — у Маскве); да лістапада 1942 года выданне газеты «За свабодную Беларусь». Рэдактар І. Д. Гурскі.

Лісток заклікаў савецкіх людзей да барацьбы з ворагам, змяшчаў сатырычныя вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры. Сярод удзельнікаў выдання беларускія пісьменнікі П. Броўка, П. Глебка, К. Крапіва, П. Панчанка, К. Чорны і інш., мастакі І. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, У. Мінаеў і інш. Выйшла 17 нумароў.

Літаратура

Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:1942 год у Беларусі