Варажскі заліў (, таксама Варангер-фіёрд) — заліў у Баранцавым моры, паміж расійскім паўвостравам Рыбацкі і нарвежскім паўвостравам Варангер. Самы ўсходні фіёрд Нарвегіі. Даўжыня 90 км, шырыня ля ўваходу ў заліў дасягае 50 км, глыбіня да 420 м. Утварае добрыя гавані; у паўднёвы бераг удаецца Бэк-фіёрд (рака Паз) і губа Вар'ема (рака Вар'ема).

Дзякуючы Гальфстрыму заліў замярзае толькі ў самыя суровыя зімы. Багаты рыбай. Па беразе знаходзяцца радовішчы свінцу і цынку. Прылівы паўсутачныя велічынёй да 2,2 м. На заліве размешчаны нарвежскія парты Вардзё і Вадсё.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Залівы Баранцавага мора Катэгорыя:Залівы Мурманскай вобласці Катэгорыя:Фіёрды Нарвегіі