Валянцін Жданко (нар. , в. Краснае, Шчучынскі раён) — беларускі журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Краснае Шчучынскага раёна. З залатым медалём скончыў сярэднюю школу. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў рэпарцёрам у шчучынскай раённай газеце, у мінскай «Чырвонай змене». З 1987 года ў газеце «Звязда». У 1995—1999 гадах — намеснік галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты». З 1999 года — кіраўнік Мінскага бюро Радыё Свабода. Аўтар штотыднёвай перадачы «Паштовая скрынка 111».
Узнагароды У 1995 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
Сям’я Жанаты. Мае дзвюх дачок і сына.
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі «Белорусской деловой газеты»