Франц Вільгельм Зайверт (; ) — нямецкі мастак і скульптар, прадстаўнік канструктывізму. Таксама праяўляў палітычную актыўнасць левых поглядаў, зрабіў графічны і тэарэтычны ўнёсак у часопіс .

Біяграфія У 1901 годзе, ва ўзросце сямі гадоў, Франц Зайверт стаў ахвярай эксперыментальнай рэнтгенаўскай працэдуры. Усё жыццё ён пражыў з гнойнымі ранамі і апёкамі ад наступстваў, што вызначала кірунак яго творчасці і прывяло да ранняй смерці.

У 1910—1914 гадах Франц Зайверт вучыўся ў Кёльнскай школе мастацтваў і рамёстваў. У 1919 годзе ён пазнаёміўся з Максам Эрнстам і прыняў удзел у дзейнасці дадаістаў. Зайверт быў запрошаны да ўдзелу у вялікай выстаўкі дадаізму ў Кёльне, але ў апошні момант адмовіўся праз «буржуазнасць» гэтага мастацкага руху. У тым жа годзе ён стварыў групу «», у якую ўвайшлі Генрых Хёрле і Антон Рэдэршайт.

У 1923 годзе ў кёльнскім Kunstverein адбылася першая вялікая персанальная выстаўка Франца ЗайвертаMichalski 1994, p. 218. Д сярэдзіны 1920-х гадоў Зайверт быў лідарам «Групы прагрэсіўных мастакоў», якая імкнулася прымірыць канструктывізм з рэалізмам, адначасова выказваючы радыкальныя палітычныя погляды. Вялікая калектыўная выстава ў Barmer Museum у 1928 годзе надала Зайверту сусветную вядомасць. Дэтройцкі музей набыў некалькі яго работ, таксама Зайверт пазнаёміўся з Ласла Мохай-Надзем. З 1930 года Зайверт атрымаў некалькі буйных заказаў ад Кёльнскага музея дэкаратыўнага мастацтва. Прыкладна ў гэты ж час ён таксама выканаў карцінныя кампазіцыі ў выглядзе вітражоў. У 1929 годзе Франц Зайверт заснаваў часопіс прагрэсіўнага мастацтва «a-z»Michalski 1994, p. 218, які стаў сродкам экспазіцыянавання фігуратыўнага канструктывізму.

Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі Зайверт збег у Зібенгебіргэ, але па стане здароўя вымушаны быў вярнуцца ў Кёльн. Яўрэйскія сябры змясцілі пацыента ў яўрэйскую бальніцу ў Кёльне, дзе ён памёр пасля няўдалых спроб лячэння рэнтгенолага Вальтэра Бланка (1894–1943).

У 1937 годзе ў межах нацысцкай барацьбы з «дэгенератыўным мастацтвам» былі знішчаны 11 прац ЗайвертаDatenbank zum Beschlagnahmeinventar der Aktion "Entartete Kunst", Forschungsstelle "Entartete Kunst", FU Berlin.

Погляды Франц Зайверт актыўна ўдзельнічаў у міжнародных дыскусіях у пытаннях пралетарскай культуры падчас рэвалюцыйнага ўздыму пасля Першай сусветнай вайны. «Кіньце старых фальшывых ідалаў! У імя будучай пралетарскай культуры».

Зайверт быў галоўным тэарэтыкам , апісваючы яго паходжанне як «з экспрэсіяністычна-кубістычнай мастацкай формы развіўся абстрактны канструктывізм, які, у сваю чаргу, прывёў да фігуратыўнага канструктывізму».

Галерэя

Крыніцы

Літаратура Michalski, Sergiusz (1994). New Objectivity. Cologne: Benedikt Taschen.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Германіі Катэгорыя:Публіцысты Германіі