Клод Ланцман (; , Буа-Каломб — , ) — французскі журналіст і кінарэжысёр-дакументаліст.

Біяграфія Яго дзед і бабуля, Янкл і Пэрл Гроберман, эмігравалі ў Парыж з Кішынёва пасля яўрэйскага пагрому 1903 года, калі яго маці Палет было 3 месяцы. Дзед і бабуля па бацькоўскай лініі, Іцхок (Ляон, 1874—?) і Ганна Ланцман, эмігравалі тады ж з Вілейкі. У 1940 годзе Клод разам з братам і сястрой хаваўся ад немцаў у авернскай вёсцы. У 1943 годзе ён стаў адным з арганізатараў Супраціўлення ў ліцэі Блеза Паскаля ў Клермон-Феране. Быў у падполлі, затым у атрадах макі ў Аверні.

З 1947 года вывучаў філасофію ў Цюбінгене, затым выкладаў філасофію і французскую літаратуру ў Свабодным універсітэце Берліна, дзе ў 1952 годзе пазнаёміўся з Сартрам і Сімонай дэ Бавуар. Ланцман пачаў актыўна супрацоўнічаць з іх часопісам «Тан мадэрн» («Новыя часы»), быў яго галоўным рэдактарам. Падпісаў «Маніфест 121» супраць вайны ў Алжыры. Шмат пісаў пра араба-ізраільскі канфлікт. З 1970 года амаль цалкам засяродзіўся на дакументальным кіно.

Памёр 5 ліпеня 2018 г. Быў удастоены нацыянальнай цырымоніі развітання. Пахаваны на могілках Манпарнас.