Георгій Сцяпанавіч Жжонаў (; 9 сакавіка 1915,  — , ) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, літаратар, мемуарыст, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР ім. братоў Васільевых (1975).

Біяграфія Першыя 22 гады жыцця Георгія прайшлі на Васільеўскім востраве. У 1930 годзе пасля заканчэння сямі класаў школы паступіў на акрабатычнае аддзяленне Ленінградскага эстрадна-цыркавога (харэаграфічнага) тэхнікума. Пры паступленні ўзяў дакументы ў брата і паступіў як Барыс Жжонаў. Пасля гэты факт прызнаў, але гэта яму даравалі. Праз год Георгій разам з аднакурснікам Жоржам Смірновым адрэпеціраваў каскадны эксцэнтрычны нумар пад назвай «Кітайскі стол», і пачаў выступаць у Ленінградскім цырку «Шапіто» як дуэт «2-ЖОРЖ-2» у жанры каскаднай акрабатыкі.

У цырку яго заўважылі працаўнікі кіно. Запрасілі здымацца на кінастудыю «Ленфільм» і прапанавалі галоўную ролю трактарыста Пашкі Ветрава ў фільме «Памылка героя» (1932). Здымаўся таксама на кінастудыі «Белдзяржкіно» (цяпер «Беларусьфільм»). Пасля гэтага ў 1932 годзе пакінуў цыркавую кар’еру і паступіў на кінааддзяленне ў Ленінградскі тэхнікум сцэнічных мастацтваў (цяпер — Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў), які скончыў у 1935 годзе. Выкладчыкам быў кінарэжысёр Сяргей Герасімаў. Да заканчэння тэхнікума паспеў зняцца ў некалькіх фільмах: «Наследны прынц Рэспублікі» (1934), «Залатыя агні» (1934) і «Чапаеў» (1934) у сцэне з Б. А. Бабачкіным.

Фільмаграфія (1934) «Чапаеў» — Цярошка, ардынарац Фурманава (1960) «Чалавек не здаецца» — Маслюкоў (1962) «Зорка на спражцы»Документальный фильм «В кадре и за кадром. Кинооператор Анатолий Заболоцкий» (1963) «Трэцяя ракета» — Жаўтых (1966) «Іду шукаць» — Андрэй Ільіч Гусараў

Крыніцы

Спасылкі