Жан Марэ (, сапраўднае імя Жан Альфрэд Вілем-Марэ ();  — ) — знакаміты французскі , а таксама пастаноўшчык, , , , славуты каскадзёр.

Біяграфія Граў у прыгодніцкіх фільмах гераічныя ролі смелых і адважных персанажаў; пастаянна знаходзячыся ў выдатнай фізічнай форме, сам выконваў розныя трукі, біўся на шпагах, ездзіў на кані, скакаў з вокнаў і з мастоў. Рэжысёры спецыяльна кампанавалі кадры так, каб было бачна, што трук выконвае сам акцёр. Меў выключна выйгрышную фактуру — магутны гарманічны атлетычны целасклад, мускулістыя рукі і ногі, смелы і мужны твар з ярка выяўленымі валявым рысамі. У сваіх лепшых ролях даваў рамантычныя, ідэальныя вобразы рыцараў ці авантурыстаў без страху і заганы, людзей несакрушальнага духу, праведных і верных да мозгу касцей.

Нягледзячы на ашаламляльны поспех у гледачак, быў геем. Вядомы шматгадовым творчым і любоўным саюзам з пісьменнікам, паэтам і рэжысёрам Жанам Както, з якім Марэ пазнаёміўся ў 1937 годзе і быў разам каля 25 гадоў.

Пабла Пікаса, убачыўшы некаторыя раннія скульптурныя творы Марэ, здзівіўся, як чалавек з такім талентам скульптара «марнуе свой час на нейкія здымкі ў кіно і працу ў тэатры». Фільмаграфія (1949) «Таямніца Маерлінга» — кронпрынц Рудольф (1950) «Арфей» — Арфей (1953) «Таямніцы Версаля» — Людовік XV (1957) «Белыя ночы» — Кватэранаймальнік (1960) «Завяшчанне Арфея» — Эдып (1960) «Капітан» — шэвалье Франсуа дэ Капестан па мянушцы «Капітан» (1961) «Капітан Фракас» — барон дэ Сіганьяк (1964) «Фантамас» — Фантамас / журналіст Фандор / лорд Шэлтан / турэмны наглядчык

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар»