Дняпро́ ў агні́, таксама Днепр у агні́Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2 () — чорна-белы, гукавы, гісторыка-рэвалюцыйны фільм. Выйшаў на экраны 13 красавіка 1937 года. Фільм не захаваўся. Рэжысёры — Чэслаў Сабінскі, Яўген Паўлаў; сцэнарый Рыгор Кобец, Ілары Барашка, сурэжысёр — Сігізмунд Наўроцкі, аператар — Давід Шлюглейт, А. Булінскі, мастакі — Р. Фэдор, Пакроўскі. Даўжынёй 1791 метраў, варыянт 1937 года — 1792 метраў.
Сюжэт 1905 год. Беларускае Палессе. Лесапрамысловец Саламон Коган эксплуатуе местачковую беларускую і яўрэйскую беднату. У гэтым яму паслужліва дапамагаюць дзясятнікі. Але ў іх асяроддзі аказваецца Пятро Коваль, які ўзначаліў забастовачны рух. Страйк на сплаве доўжыцца каля месяца. Лесапрамыслоўцу Когану ўдаецца вярнуць на працу брыгаду вязальшчыкаў беларусаў. Раззлаваная яўрэйская бедната, узброеная кіркамі і рыдлёўкамі, ідзе да плытоў, каб зняць з працы штрэйкбрэхераў. Супраць адзін аднога аказваюцца розныя групы вельмі ўзбуджанага натоўпу. Але варта толькі Пятру вымавіць некалькі фраз, як усе імгненна аб’ядноўваюцца і згуртаванай масай накіроўваюцца на расправу з эксплуататарам. Коган адразу згаджаецца на саступкі і адначасова тэлеграфуе жандарскаму ротмістру, заклікаючы аб дапамозе. Неўзабаве з’яўляецца ротмістр, які са сваімі казакамі душыць забастоўку. Але Пятро ратуецца і разам са старым вязальшчыкам Нікіфарам сыходзіць пад заключную рэпліку: «Дарога ж у нас адна…».
У фільме вылучаюцца эпізоды местачковага кірмашу з яго катрынкамі, са старцам-гусляром і іншай кірмашовай экзотыкай. Яркую афарбоўку фільму надаюць і кадры з местачковага шынка з убогім яўрэйскім вясельным аркестрам.
Акцёры В. Томскі — Саламон Коган. Аляксандр Барысаў — Пятро Коваль. П. Кірылаў — ротмістр. Уладзімір Крыловіч — вязальшчык Нікіфар.
Крыніцы
Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»