Сычуаньскае землетрасенне () — разбуральнае землетрасенне, якое адбылося ў панядзелак 12 мая 2008 года ў 14:28:01.42 па Пекінскім часе (06:28:01.42 UTC) у кітайскай правінцыі Сычуань. Магнітуда землетрасення склала 8 Mw Паводле дадзеных Кітайскага сейсмалагічнага бюро і 7,9 Mw (па Рыхтэру) па даных Геалагічнай службы ЗША. Эпіцэнтр зафіксаваны ў 75 км ад сталіцы правінцыі Сычуань горада Чэнду, гіпацэнтр - на глыбіні 19 км. Гэтае землетрасенне таксама вядома як Вэньчуаньскае (), паколькі яго эпіцэнтр прыпадаў на павет Вэньчуань. Землетрасенне адчувалася ў Пекіне (аддаленне 1,500 км) і Шанхай (1,700 км), дзе трэсліся офісныя будынкі і пачалася эвакуацыя. Яго адчулі і ў суседніх краінах: Індыя, Пакістан, Тайланд, В'етнам, Бангладэш, Непал, Манголія і Расія.
Афіцыйныя крыніцы заяўляюць, што на 4 жніўня 2008 загінула 69 197 чалавек, прапала без вестак каля 18 тысяч чалавек, 288 431 пацярпела.
Землетрасенне адбылося ў сейсмічна актыўным разломе Лунмэншань, які праходзіць па Заходнім краі Сычуаньскай катлавіны, аддзяляючы яе ад Сіна-Тыбецкіх гор.
Мастак атрымаў турэмны тэрмін за публікацыю інфармацыі аб загінулых, якая не патрапіла ў афіцыйную статыстыку, а таксама за расследаванне карупцыі ў мясцовых уладах, што пацягнула будаўніцтва сейсмаўразлівых будынкаў.
Эстафета Алімпійскага агню 2008 года была прыпыненая ў памяць аб загінулых у гэтым стыхійным бедстве людзей, а школьнік Лін Хаа, які выратаваў двух сваіх таварышаў з-пад руінаў пасля Сычуаньскага землетрасення 2008 года, атрымаў права вынесці сцяг Кітая на цырымоніі адкрыцця хатніх Алімпійскіх гульняў разам з легендай .
У сувязі з масавым распаўсюджаннем мабільных фота- і відэакамер, а таксама аўтамабільных рэгістратараў ўпершыню былі надзейна зарэгістраваныя незвычайныя аптычныя атмасферныя з’явы (сполахі, прамяні, незвычайныя вясёлкі) незадоўга да землятрусу.
Спасылкі
Sichuan Earthquake Pictures Archive Compilation of BBC Videos Related to the Earthquake «China Quake» documentary produced by Natural History New Zealand
Катэгорыя:Падзеі 12 мая Катэгорыя:Май 2008 года Катэгорыя:Падзеі 2008 года Катэгорыя:Землетрасенні Катэгорыя:Падзеі ў Кітаі Катэгорыя:2008 год у Кітаі