Сулаве́сі (), Цэлебескае мора — міжвостраўнае мора ў заходняй частцы Ціхага акіяна. Размешчана паміж астравамі Сулавесі, Калімантан, Мінданаа, Сангіхе і архіпелагам Сулу.

Плошча мора каля 453 тыс. км². Глыбіня да 6220 м (да 5914Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 717. — 633 с. с ил., 30 л. ил. м). Сярэдняя глыбіня 3364 м. Тэмпература на працягу года 27—28 °C. Салёнасць каля 34,5 ‰. Прылівы мора паўсутачныя, вышынёй больш за 3 м.

Паверхневая плыні мора Сулавесі фармуюцца пад дзеяннем плыні Мінданаа. Праз мора Сулавесі воды Ціхага акіяна імкнуцца ў Індыйскі акіян.

У архіпелагу Сулу размешчана мноства каралавых рыфаў, а нізкія берагі Калімантана займаюць у асноўным мангравыя лясы. Галоўныя парты — Манада і Таракан (Інданезія).

Літаратура

Сулавеси // Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 717. — 633 с. с ил., 30 л. ил.

Катэгорыя:Моры Ціхага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Інданезіі Катэгорыя:Геаграфія Філіпінаў