Пастая́лец з ко́смасу () — амерыканскі фантастычны камедыйна-драматычны тэлесерыял з Аланам Цьюдзікам у галоўнай ролі, створаны Крысам Шэрыданам на аснове аднайменнай серыі коміксаў.

Серыял транслюецца на тэлеканале Syfy. Прэм'ера першага сезона адбылася 27 студзеня 2021 года, другі сезон, падзелены на дзве часткі, паказвалі зімой-вясной і летам-восенню 2022 года. 14 лютага 2024 года пачаўся паказ трэцяга сезона.

Сюжэт Галоўны герой серыяла — іншапланецянін, прысланы на Зямлю, каб знішчыць чалавецтва. Ён хаваецца пад асобай доктара Гары Вандэршпігеля, які жыве ў адзіноце недалёка ад маленькага мястэчка Пэйшэнс у амерыканскім штаце Каларада. Неўзабаве гарадскога доктара забіваюць, і ілжэ-Вандэршпігелю даводзіцца ўзяць на сябе яго медыцынскую практыку. Незнаёмства героя з чалавечымі норавамі, яго няздольнасць да эмпатыі і неразуменне сарказму ствараюць мноства камічных сітуацый. Жывучы ў новым целе, ён робіцца занадта падобным да людзей і пачынае сумнявацца ў справядлівасці сваёй місіі.

У ролях

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2021 года