«Пінокіа Гільерма дэль Тора» ці проста «Пінокіа» () — амерыканскі пакадрава-анімацыйны музычны цёмна-фэнтэзійны драматычны фільм рэжысёраў Гільерма дэль Тора і Марка Густафсана, зняты па сцэнары дэль Тора і Патрыка Макхейла і па сюжэце дэль Тора і Мэцью Робінсана на аснове казкі італьянскага аўтара Карла Калодзі «Прыгоды Пінокіа».
Сусветная прэм’ера «Пінокіа Гільерма дэль Тора» адбылася 15 кастрычніка 2022 года на Лонданскім кінафестывалі. 9 лістапада 2022 года фільм выйшаў у выбраных кінатэатрах, а 9 снежня прэм’ера адбылася на Netflix.
Праект атрымаў мноства кінапрэмій, у тым ліку прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм» і прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм».
Сюжэт Дзеянне новай экранізацыі казкі Карла Калодзі перанясецца ў фашысцкую Італію 1930-х. З Пінокіа захочуць зрабіць ідэальнага салдата.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Мультфільмы 2022 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2022 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Мексікі Катэгорыя:Мультфільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Гільерма дэль Тора Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Гільерма дэль Тора Катэгорыя:Фільмы пра Першую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла