Сяргей Уладзіміравіч Шабохін (нар. 2 чэрвеня 1984, Наваполацк) — беларускі мастак, куратар, аўтар тэкстаў пра мастацтва, архівіст і даследчык беларускай культуры, сузаснавальнік і галоўны рэдактар даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR.

З’яўляецца удзельнікам працоўнай групы ініцыятывы OpenMuzej. Быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам партала пра актывізм і сучаснае беларускае мастацтва Art Aktivist.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Наваполацку. З 2001 па 2016 жыве ў Мінску, дзе спачатку ў 2003 заканчвае навучанне ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка, а затым з 2004 па 2009 вучыцца на кафедры графікі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2016 па 2020 гады жыве ў Варшаве і Беластоку, а з 2020 года жыве і працуе ў Познані і Берліне.

Творчасць Сяргей Шабохін пачынае сваю мастацкую прафесійную дзейнасць у 2009 годзе. З 2009 па 2013 гады супрацоўнічае як мастак і куратар з галерэяй сучаснага мастацтва «Ў».

Сяргей Шабохін рэгулярна карыстаецца метадам архівавання, накапляючы цыфравыя і аналагавыя архіўныя калекцыі — часам татальныя калекцыі аб’ектаў і малюнкаў. Ён выкарыстоўвае шырокі мультымедыйны інструментарый: графіка, жывапіс, скульптура і фатаграфія, працуе з знойдзенымі аб’ектамі і архівамі, стварае відэа і інсталяцыі, працуе з тэкстам і наратывам. Мастак таксама займаецца міждысцыплінарнымі практыкамі: ставіць фільмы і спектаклі, супрацоўнічае з музыкамі і тэатраламі.

З 2021 — заснавальнік і ўладальнік Gray Mandorla Studio ў Познані. З 2023 года ўдзельнік рабочай групы праекта OpenMusej , заснаванага для стварэння музея сучаснага беларускага мастацтва.

Выбраныя персанальныя выставы:

2023 — «Сяргей Шабохін: Атлас тэктанічных ландшафтаў» , Арсенал, Познань 2022 — «Social Marble: Plate Tectonics», у рамках фестывалю Artisterium’15, Cube in Context, Тбілісі, Грузія 2021 — «Social Marble: Nationalization of Freedom», Rosa Stern Space, Мюнхен, Германія  2020 — «Social Marble: the Rise of Civil Society in Belarus», Haus der Statistik, Берлін, Германія 2019 — «Сацыяльны мармур у цэнтры Еўропы», OK16, Мінск, Беларусь 2018 — «Сяргей Шабохін: 18 / Практыкі падпарадкавання», Сталоўка XYZ, Мінск, Беларусь 2017 — «Сяргей Шабохін: Падзеленая салідарнасць», падчас фестывалю Artes Liberales 2017, галерэя «Ў», Мінск, Беларусь 2016 — «Сяргей Шабохін: Практыкі падпарадкавання», Galeria Arsenal, Беласток, Польшча

Рэдактарская дзейнасць У 2011 на хвалі ўздыму актывіста ў Беларусі заснаваў часопіс аб сучасным мастацтве Art Aktivist , які працаваў да 2014 года.

У 2015 годзе разам з Сяргеем Кірушчанкам і Аляксеем Барысёнкам стварае новы часопіс — даследчую платформу беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR . Сяргей Шабохін становіцца галоўным рэдактарам рэсурсу і ў 2022 годзе перарабляе партал у форме дынамічнай энцыклапедыі і інтэрнэт-часопіса.

Куратарства З’яўляецца куратарам і сакуратарам шэрага выставаў, праграм і конкурсаў.

Выбраныя куратарскія праекты:

2022 — «Coalition», Domie, Познань, Польшча (куратары: Марціна Мілер, Сяргей Шабохін, Катажына Войтчак, Рафал Жарскі) 2021 — «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў», Mystetskyi Arsenal, Кіеў, Украіна (куратары: Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Марына Напрушкіна, Сяргей Шабохін, Антаніна Сцебур, Максім Тымінько) 2020 — «B.A.R. (Belarus. Art. Revolution)», Kulturfabrik Moabit, Берлін, Германія 2020 — «Страх», Galeria Arsenal, Беласток, Польшча (куратары: Мікіта Кадан, Сяргей Шабохін, Моніка Шэўчык, Эліза Урвановіч-Раецкая, Наталля Вацадзэ) 2015 — «ZBOR. Constructing an Archive», Галерэя Арсенал, Беласток, Польшча (куратары: Сяргей Шабохін, Сяргей Кірушчанка) 2012 — «Метабалізм жывапіснай прасторы», персанальная выстаўка Сяргея Кірушчанкі, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь 2009 — «Філасофія натоўпу. Беларускі неа-поп-арт», Галерэя «Ў», Мінск, Беларусь

Крыніцы

Спасылкі Персанальны сайт мастака. Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR . Профіль мастака на рэсурсе artfacts.net.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя