Мікрамата зеленаватая, Мікрамата ружавая (Micrommata virescens) — від павукоў з сямейства , распаўсюджаны ў Палеарктыцы. Яго ахоўная зялёная афарбоўка тлумачыцца прысутнасцю біліну мікраматабіліну і яго водарастваральных вытворных у гемалімфе, тканкавай вадкасці і жаўтку аацытаў.

Апісанне Самцы дасягаюць даўжыні ад 8 да 10 мм, самкі — ад 12 да 15 мм. Галавагрудзі і ногі абодвух палоў яркага травяніста-зялёнага колеру, таксама брушка самкі. У самца на брушку маецца доўгая чырвоная паласа, да якой прымыкаюць дзве жоўтыя паласы. Далей па баках ідуць яшчэ дзве чырвоныя паласы.

Спярша дзіцяняты таксама зялёнага колеру, аднак, перад зімоўкай іх афарбоўка набывае жоўта-карычневы, трохі зялёны колер з чырванаватымі крапінамі, якія месцамі ўтвараюць паласаты малюнак.

Працягласць жыцця павукоў складае прыкладна 18 месяцаў.

Распаўсюджанне Шырока распаўсюджаны ў Палеарктыцы, перш за ўсё, на поўдні — Каўказе, Кітаі, поўдні Сібіры і Далёкага Усходу, Украіне. Гэта цеплалюбівая жывёла жыве ў светлых лісцяных лясах, на ўскрайку лесу ці на парослым хмызняком сухім газоне.

Спосаб жыцця Павук палюе днём, чакаючы сваю здабычу ў траве або кустахHänggi, Ambros; Stöckli, Edi; Nentwig, Wolfgang, 1995. Lebensräume Mitteleuropäischer Spinnen. Miscellanea Faunistica Helvetiae — Centre suisse de cartographie de la faune, Neuchatel. ISBN 2-88414-008-5. Сетку з павуціння не будуе.

Дарослых жывёл можна сустрэць пераважна ў маі і чэрвені, самка адасабляцца ўжо ў жніўні. Спараванне адбываецца таксама, як у павукоў-ваўкоў. Самец узбіраецца на самку спераду, нахіляецца ўніз у бок і ўводзіць цымбіум. Хоць членік уводзіцца аднаразова, сам працэс спарвання можа працягвацца некалькі гадзін. Затым самка будуе са звязанага павуціннем лісця гняздо, якое прымацоўвае часцей над зямлёй і ахоўвае да моманту з’яўлення нашчадкаў. Яйцы таксама зялёныя.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Heiko Bellmann: Kosmos-Atlas Spinnentiere Europas, 1997, ISBN 3-440-07025-5

Катэгорыя:Павукападобныя Еўропы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1757 годзе Катэгорыя:Аранеаморфныя павукі