«Добрага вечара, мы з Украіны!» () — музычны трэк ад PROBASS ∆ HARDI, рэліз якога адбыўся ў кастрычніку 2021 года, а таксама фразеалагізм і неафіцыйнае вайсковае вітанне ва Украіне, якое стала папулярным пасля расійскага ўварвання ва Украіну у 2022 годзе. Трэк выйшаў на 8 месца ва ўкраінскім чарце Apple Music у сакавіку 2022 года. Аўтар фразы — украінскі музыкант, фронтмэн і вакаліст гурта «ДахаБраха» Марка Уладзіміравіч Галаневіч.

Гісторыя

Сінгл выйшаў у кастрычніку 2021 года. Яго стваральнікі гурт PROBASS ∆ HARDI з Крэмэнчука.

Трэк атрымаў вядомасць у TikTok, дзе было створана больш за 730 тыс. відэа з выкарыстаннем трэка. Таксама песня набрала дзясяткі мільёнаў праглядаў у розных варыяцыях у Інтэрнэце. Саму фразу ў трэку прамаўляе Марка Галаневіч з папулярнага ўкраінскага гурта «ДахаБраха».

Лозунг падчас вайны

Асноўная тэкставая фраза трэка, «Добрага вечара, мы з Украіны!», стала папулярным неафіцыйным вайсковы вітаннем ва Украіне пасля расійскага ваеннага ўварвання ў 2022 годзе і шырока ўжываецца. Ёю пачынаюць свае відэазвароты старшыня Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Кім, а таксама Узброеныя сілы Украіны, міністр абароны Рэзнікаў, журналісты. Па словах выканаўцаў трэка, ён гучыць у многіх бамбасховішчах Украіны і падымае дух украінцаў.

Рэгулярна фраза ўжываецца без перакладу і за мяжой.

Прызнанне і ўшанаванні На сесіі Крэменчугскага гарадскога савета 15 сакавіка 2022 года мэр Крэмэнчука Віталь Малецкі ўручыў узнагароды аўтарам трэка «Добрага вечара, мы з Украіны!». Арцёму Ткачэнку (DJ ProBass) — нагрудны знак «За заслугі перад горадам», Максіму Макрэнку (DJ Hardi) — нагрудны знак і падзяка гарадскога галавы Крэмэнчука.

28 ліпеня 2022 года Укрпошта выпусціла паштовую марку з фразай. Для гэтага ведамства ў тым жа месяцы правяло конкурс на найлепшае афармлення. Дызайн маркі, які перамог — трактар з украінскім сцягам, які буксіруе за сабой расійскі танк, з надпісам «Добрага вечара, мі з Украіны!» на жоўтым небе.

Катэгорыя:Сінглы 2021 года Катэгорыя:Песні Украіны