Альфонс Фарсья́ дэ Піль (; 1758, г. Марсель, Францыя — 1826) — французскі пісьменнік, кампазітар.
Біяграфія Граф. Служыў афіцэрам у каралеўскай арміі, быў губернатарам Марселя. У час рэвалюцыі і якабінскага тэрору эмігрыраваў, падарожнічаў па Германіі, Даніі, Швецыі, Расіі і Польшчы. У 1794 вярнуўся ў Францыю і выдаў разам з ў Парыжы 5 тамоў апісання свайго падарожжа па Еўропе (1796). Вядомы як аўтар брашур палітычнага зместу, літаратурных і музычных твораў, некалькіх опер.
У час праезду з Расіі ў Польшчу (1792, разам з П. М. Буажэленам дэ Кердзю) ехаў праз Беларусь, са Смаленска праз Оршу, Талачын, Крупкі, Барысаў, Смалявічы, Мінск, Гродна. Талачын здаўся яму «вялікай вёскай, якую называюць горадам»; дарога ад Смаленска да Талачына добрая, абсаджаная дрэвамі, далей — дрэнная. У Гродне адзначыў добры гасціны двор і дамы нямецкіх купцоў, якія атрымлівалі па Нёмане розныя замежныя тавары і прадавалі іх тут.
Зноскі
Літаратура Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. — Мн., 1980.
Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі