Лаго́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лагойск (не ўваходзіць у склад).
Геаграфія Лагойскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Лагойскага раёна ў радыусе 15 км вакол горада Лагойск. Мяжуе з Гайненскім, Астрошыцкім, Швабскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама са Смалявіцкім раёнам.
Да 2009 года агульная плошча сельсавета складала 4113 га, з іх землі РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» — 3329 га, землі сельсавета — 784 га.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лагойск. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Лагойскага местачковага Савета.
26 снежня 1995 года ўтвораны зноў у складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагойскага пассавета. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лагойск. 3 чэрвеня 1998 года Лагойск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 12 верасня 2007 года скасавана вёска Луцаўшчына (далучана да Лагойска)Перечень наименований географических объектов, прекративших своё существование за 1997—2008 гг. . 17 ліпеня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак ЛагожаскРешение Логойского районного Совета депутатов от 17 июля 2009 г. № 188 Об образовании территориальной единицы . 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Знаменкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Знаменка, Карцоўшчына, Косіна, Мачужычы, Пархава, Свідна, Сілічы, Чарняхоўскі)Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Склад Да ўзбуйнення сельсавета 30 кастрычніка 2009 года на тэрыторыі сельскага савета было размешчана 11 населеных пунктаў: Верагі, Гасцілавічы, Заазер’е, Зялёны Луг, Міхалова, Ніўкі, Панізоўе, Рудня, Слагавішча, Церхавічы, Чорны Лес — у якіх пражывалі 1298 чалавек, а таксама пасёлак Лагожаск, які знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва. Пасля ўзбуйнення ў склад сельсавета ўваходзяць 25 населеных пунктаў.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў, без Лагойска) — 1256 чалавек, з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2752 чалавекі.
Арганізацыі На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя арганізацыі:
РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» (аг. Гасцілавічы) ООО «Паркерпласт» (вытворчасць вырабаў з пластмасы), размешчаны ў в. Заазер’е ООО «Вега» (закуп грыбоў, ягад), размешчаны ў в. Верагі.
Сацыяльная-культурная інфраструктура
Установы адукацыі і дашкольныя ўстановы ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа» ДУА «Косінская сярэдняя агульнаадукацыйная школа» ДУА «Гасцілавіцкі дзіцячы сад» ДУА «Косінскі дзіцячы сад» ДУА «Аўгустоўскі дзіцячы сад»
Установы культуры Гасцілавіцкі цэнтр культуры і досугу Косінскі сельскі дом культуры Бібліятэка аг. Гасцілавічы
Установы аховы здароўя Аўгустоўская амбулаторыя Косінскі ФАП
Аддзяленні сувязі Аддзяленне сувязі аг. Гасцілавічы Аддзяленне сувязі аг. Косіна
Гандаль Крамы ў аг. Гасцілавічы, аг. Заазер’е, аг. Слагавішча.
Транспарт Транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца ДУП «Аўтапарк № 12».
Турызм Сельская сядзіба «Лалуа», в. Панізоўе Гарналыжны комплекс «Лагойск» каля в. Верагі
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Фота. Былыя будынкі сельсаветаў Лагойскага раёна
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1995 годзе