Марыя Іванаўна Новік (нар. 1 верасня 1957, в. Судзілавічы, Бярозаўскі раён) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт.
Біяграфія Нарадзілася 1 верасня 1957 г. у вёсцы Судзілавічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла ў 1978 годзе філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «настаўнік беларускай мовы і літаратуры», аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.
У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыі па тэме «Мова паэзіі, прозы і публіцыстыкі Алаізы Пашкевіч — Цёткі».
Загадчыца кафедры беларускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дацэнт.
Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па паэтыцы мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў.
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі