Ірына Уладзіміраўна Яромкіна (дзявочае прозвішча — Паскробка; нар. ) — беларуская артыстка балета, вядучая салістка Вялікага тэатра оперы і балета. Народная артыстка Беларусі (2019).

Біяграфія Скончыла Свіслацкую сярэднюю школу імя А. Р. Чарвякова, затым — Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. З 1997 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Прайшла шлях ад артысткі кардэбалета да салісткі і вядучага майстра сцэны.

У 2015 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Педагог-балетмайстар»Ирина Еромкина. Стараюсь жизни не сопротивляться.

Сям’я Мае сына Максіма (нар. 2000) ад першага шлюбу і двух дачок ад другога шлюбу з заслужаным артыстам Беларусі, вядучым салістам балетнай трупы Вялікага тэатра балета Беларусі Алегам Яромкіным (нар. 1985): Ксенію (нар. 2012) і Кацярыну (нар. 2015). У 2017 годзе пасля 10 гадоў сумеснага жыцця пара расталасяСолист белорусского балета Олег Еромкин о тяжелом разводе: Если любви уже нет, брак не спасут даже дети.

Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2009)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 года № 628 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»; лаўрэат V рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (2018) — у намінацыі «Лепшая жаночая роля ў музычным спектаклі» (спектакль «Каханне і Смерць»); Народная артыстка Беларусі (2019); лаўрэат VI рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (2021) — у намінацыі «Лепшая жаночая роля ў музычным спектаклі» (спектакль «Ганна Карэніна»).

Зноскі