«Прамень» — культурна-асветніцкая газета беларусаў Латвіі. Заснавальнік і выдавец — Таварыства беларускай мовы «Прамень». Выходзіць са снежня 1994 года ў Рызе на беларускай мове раз у месяц. Рэдактар Л. Шакавец. Асвятляе дзейнасць беларускіх суполак у Латвіі, палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё ў Беларусі. На старонках газеты змяшчаюцца матэрыялы па гісторыі Беларусі, пра вядомых беларускіх дзеячаў у Латвіі, развіццё беларускай культуры, мовы, нацыянальныя традыцыі беларусаў і інш. Галоўнымі ахвяравальнікамі газеты былі беларускія прадпрымальнікі ў Латвіі Я. Кабановіч і В. Піскунова.
Літаратура
Катэгорыя:Газеты Латвіі на беларускай мове Катэгорыя:1994 год у Латвіі Катэгорыя:Культуры Рыгі Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі