Захад-2021 — сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі з 10 па 15 верасня 2021 года. Па даных МА РФ, у вучэннях прынялі ўдзел каля 200 тыс. вайскоўцаў, да 760 адзінак тэхнікі і 15 караблёў, у тым ліку каля 290 танкаў; каля 240 адзінак артылерыі і РСЗА; больш за 80 самалётаў і верталётаўМинобороны РФ показало на видео подготовку военных к учениям "Запад-2021" // Sputnik, 13.06.2021. На тэрыторыі Расіі задзейнічаны 400 беларускіх вайскоўцаў і больш за 30 адзінак баявой тэхнікі.
Для адпрацоўкі задач вучэнняў на тэрыторыі Беларусі былі задзейнічаны 230-ы агульнавайсковай палігон «Абуз-Лясноўскі», 174-ы навучальны палігон ВПС і войск СПА «Даманоўскі», 210-ы авіяцыйны палігон «Ружанскі» і палігон «Брэсцкі» (Брэст), а таксама 9 палігонаў Расіі (Кірылаўскі, Стругі Красныя, Муліна, Пагонава, Хмялёўка, Праўдзінскі, Дабравольскі, Дарагабуж, Вольскі).
Вучэнні пачаліся 10 верасня. Тактычная задума была дастаткова стандартнай: адлюстраванне нападу праціўніку, уцягванне яго ў кацёл, акружэнне, знішчэнне і пераход у наступленне. На палігонах у Калінінградскай вобласці вайскоўцы адпрацоўвалі дзеянні па ліквідацыі ўмоўных незаконных узброеных фарміраванняў у гарадскіх умовах, а таксама нанясенне удараў па стацыянарных і рухомых цэляхНа учениях "Запад-2021" протестировали боевые роботы "Платформа-М" // Sputnik, 11.09.2021. Упершыню ў баявой падрыхтоўцы войскаў былі масава, нароўні з танкамі і іншай наземнай і авіяцыйнай тэхнікай, задзейнічаныя інжынерныя, разведвальныя і ўдарныя робатыМинобороны РФ первым в мире интегрировало бездушные машины в единую систему боевого управления // НВО НГ, 15.09.2021Россия впервые применила боевых ударных роботов на маневрах «Запад-2021» // Газета.ru, 13 сентября 2021 Шаг вперед: в США оценили применение роботов на учениях "Запад-2021" // РГ, 16.09.2021. Афіцыйная цырымонія закрыцця прайшла 15 верасня на ніжагародскім палігоне «Муліна»Учения "«Запад-2021»" завершились // РИА «Новости».
Заўвагі
Катэгорыя:Беларуска-расійскія адносіны Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:2021 год у Расіі Катэгорыя:Ваенныя вучэнні Беларусі Катэгорыя:Ваенныя вучэнні Расіі