Мішэль Дзювіўе П’ер-Луі (фр. Michèle Duvivier Pierre-Louis; нар. ) — прэм’ер-міністр Гаіці з 5 верасня 2008 па 11 лістапада 2009 года, другая жанчына на гэтай пасадзе.
Біяграфія У 2008 годзе яе кандыдатура была ўнесена прэзідэнтам Рэнэ Прэвалем пасля таго, як двухпалатны парламент Гаіці адправіў у адстаўку прэм’ер-міністра краіны Жака-Эдуара Алексіса і адхіліў дзве папярэднія намінацыі прэзідэнта Рэнэ Прэваля.
Праца П’ер-Луі была ўскладнена ўраганамі, якія выклікалі вялікія чалавечыя ахвяры. У 2009 годзе яе абвінавацілі ў растраце сум, выдзеленых на барацьбу з іх наступствамі. Сама П’ер-Луі адпрэчыла ўсе абвінавачанні, але была адпраўлена ў адстаўку.
Спасылкі