Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бабруйскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Бабруйска, у будынку на плошча У. І. Леніна, 1 (1978, арх. Ю. Шпіт і К. Аляксееў).
Структура Упраўленне эканомікі; Упраўленне гандлю і паслуг; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне арганізацыйна-кадравай працы; Фінансавае ўпраўленне; Упраўленне ўнутраных спраў; Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Упраўленне па адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел будаўніцтва; Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва; Упраўленне па працы з абаротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел культуры; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел землеўпарадкавання; Юрыдычны сектар; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый г. Бабруйска; Аддзел па працы з праваахоўнымі органамі і мабілізацыйнай працы ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы; Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні 2000 — 2006 — Міхаіл Рыгоравіч Бандарэнка; 26 снежня 2006 — жнівень 2014 — Дзмітрый Міхайлавіч Бонахаў; 13 жніўня 2014 — лістапад 2016 — Андрэй Віктаравіч Каваленка; 12 мая 2017 — 3 кастрычніка 2022 — Аляксандр Віктаравіч Студнеў; з 2 кастрычніка 2022 — Ігар Мікалаевіч Кісель.
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Бабруйска Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:Плошча Леніна (Бабруйск)