Рускія княствы (1130—1230 гг.) — шэраг дробных дзяржаў, узнікшых пасля распаду Кіеўскай Русі. Існавалі з моманту феадальнай разробленасці да мангольскага нашэсця.
Працэс пачаўся з адасаблення Полацкай (пазней з яе складу выйшлі Менскае, Друцкае, Віцебскае княствы), Галіцкай (разам з Валынскай зямлёй утварыла Галіцка-Валынскае княства), Чарнігаўскай, Мурама-Разанскай зямель. У наступны перыяд вылучыліся Гарадзенскае, Тураўскае, Пераяслаўскае, Смаленскае, Суздальскае, Растоўскае і іншыя княствы. Асаблівае месца сярод усіх заняла Наўгародская зямля, якая ператварылася ў баярскую рэспубліку. Да сярэдзіны XII стагоддзя Кіеўская Русь фактычна падзялілася на 13 (па іншых ацэнках ад 15Рыбаков Б. А. Киевская Русь и русские княжества. М., 1982. да 18Кучкин В. А. Формирование и развитие государственно территории восточных славян в IX—XIII веках // Отечественная история. 2003. № 3.) княстваў.
Будучы ў палітычным дачыненні часам крызісу старажытнарускай дзяржаўнасці, гэтая эпоха характарызуецца ў той жа час эканамічным і культурным уздымам зямель-княжанняў. Галоўнай перашкодай на шляху адасаблення зямель былі перадзелы сталоў і воласцяў.
Крыніцы
Літаратура Назаренко, А. В. Россия. История. Русские земли и княжества в 1130–1230-х гг. // Большая российская энциклопедия, 2 октября 2023.
Катэгорыя:Княствы Русі